Ад Віктара Галынскага і Пятра Яцыны да дома Дваранства і гатэля «Брыстоль»


Зараз у нашым грамадстве існуе вялікая цікаўнасць да мінулага нашага краю. На вялікі жаль, у гістарычным цэнтры Магілёва мала чаго засталося ад тысячагадовага горада. І даведацца, дзе знаходзіліся старажытныя будынкі, кім былі ўласнікі гэтых дамоў, хто і як там жыў, якія раней існавалі гаспадарчыя пабудовы ў дварах іменітых гараджан і велічных храмаў — пра ўсё гэта можна даведацца ў архіўных сховішчах. У Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці ў фондзе Аддзела Добраўпарадкавання пры Магілёўскім Уездна-гарадскім аддзеле камунальнай гаспадаркі ёсць шэраг цікавых дакументаў па арэндзе і складзе старых збудаванняў, якія нам могуць дапамагчы адкрыць некаторыя гістарычныя таямніцы.

Будынак Дома дваранства знаходзіўся каля драмтэатра на вуглу вул. Камсамольскай і вул. Першамайскай, а старая адрэса называлася так — вугал вул. Дваранскай і Дняпроўскага праспекта 2/12. Другі паверх дома быў драўляны і знішчаны ў часы апошняй вайны. А першы паверх мураваны, знесены ўжо 1950-х гадах. Зараз тут знаходзіцца 5-павярховы дом з кнігарняй па адрасе вул. Першамайская 9/2.
Дакумент ад 8 сакавіка 1919 года. Маёмасць установы складалася з 2 -х драўляных будынкаў і флігеляў. Будынак Дома дваранства быў двухпавярховы. Другі паверх драўляны. Першы паверх займалі лаўкі і майстэрні: лаўка Эткі Захараўны Шапіра; лаўка Еўны Іцкавіча Дамашэўскага; майстэрня гадзіннікаў Файвеля Лейбавіча-Дысмана; лаўка Шлёмы Рыўкіна; лаўка Лібелькі Айзенберг; лаўка Бачкова; сталовая Дома асветы Чырвонай Арміі — 4 пакоі і асобны пакой, які належыць Дому асветы. Існуе дадатак у якім паведамляецца наступнае: “Смешанный 2-х этажный дом Дворянства ныне занят Отделом Просвещения Красной армии за исключением лавок….” [2, с. 4] Вось якія выдаткі на ўтрыманне будынка прыводзяцца далей: “1) Расходы на содержание дворников, швейцаров и т.п. в год — 1908 р; 2) расход по ремонту здания в год — 1500 р.; 3)
Расход на очистку снега, сколку льда, вывозку мусора и нечистот в год — 700 р.; 4) годовая плата за воду — 100 р.; 5) очистка дымовых труб в год — 40 р.; 6) где застраховано имущество — Могилёвском об-ве взаимного страхования; 7) на какую сумму — 30.000; 8) плата за страховую премию в год — 123 р…» [2, с. 10].


Дом Этлінгера. Гатэль “Брыстоль”. Вул Камсамольская, былая Дваранская №20.
Будынак захаваўся да нашага часу. Зараз тут знаходзіцца “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтва” па вул. Камсамольскай 12. Да рэвалюцыі гатэль “Брыстоль”. Пазначана ў дакументах як ацэнка нерухомай маёмасці грамадзян, спадчыннікаў Этлінгера. На адным з лістоў запісаны ўласнік дома Максім Якаўлевіч Бенцыянаў. Каменны двухпавярховы дом з прыбудовай на ўласнай зямлі плошчай 1180 квадратных сажняў [1, с. 3]. Плошча дома 258 кв.с. і прыбудова 36 кв.с. Сталовая, кухня, пякарня і дом ацэнены у снежні 1918 г. Агульны кошт склаў 89.528 рублёў. Памяшканне было занята Губернскім Земельным Аддзелам. Першы паверх — занята 9 пакояў. У другім паверсе — заняты ўсе 22 пакоі. 3 лютага 1923 года. Аддзел Добраўпарадкавання Магілёўскага Угарвыканкама РСФСР прыняў памяшканне, “освободившееся в связи с расформированием 12 арткурсов” . Пры прыёме ад ваенных ”Здание каменное двухэтажное, с подвальным помещением. Крыша железная”. Паведамляецца наступнае пра будынак. Першы паверх: 16 пакояў, падлога драўляная, печы галандскія 10 штук, ”Унтермарковских печей” — 4. Другі паверх: пакояў 27, печаў галандскіх 26 штук, камінаў 1. Кухня драўляная зробленая з дошак пад жалезным дахам у якой 6 пакояў, “очагов с 2 вмазанными котлами 2”. І ў дадатак ёсць “отхожее место во дворе с целой досчатой обшивкой без дверей”. Летам 1923 года будынак прапануюць здаць у арэнду Магілёўскаму Індустрыяльнаму тэхнікуму на ўмовах рамонта памяшкання. 24 красавіка 1926 г. Магілёўскі Акружны Саюз Кустарна- Прамысловых Кааператываў прасіў прадаставіць арэнду будынка: “Могпромсоюз просит предоставить в арендное пользование помещение в доме, занятом под Комсомольский клуб, занимаемом пионерами, которые, по имеющимся у нас сведениям, перебираются в другое помещение. До освобождения большой залы просим предоставить нам помещение под столярную мастерскую.. Промсоюз находится ныне в крайне скверном помещении, не дающем возможности нормально вести текущую работу». Травень 1928 год . Вядуцца перамовы паміж Акружным судом і аддзелам Гарадской камунальнай гаспадаркі аб пераводзе ў будынак нацыянальных судоў. І ў дакуменце ад 2 траўня 1928 года паведамляецца наступнае: “Пастановай Прэзыдыуму Магілеўскага Акрвыканкаму ад 19. III. 28 г. Акрсуду прапанавана зьліць тэрытарыяльна усі вучасткі Нарсудоў, разьмешчаныя на тэрыторыі горада. Маючаеся у распараджэньні Акрсуду памяшканьне дало магчымасьць аб’яднаць ліш Нарсуды 1, 2 і 3 вучасткаў , у адносіне жа Нарсудоў 12 і 13 вучасткаў (Яўрэйскага і Польскага) зьліяньне вытварыць не удалося за адсутнасьцю апошняга і такім чынам пастанова Прэзыдыуму да гэтага часу невыканана. У памяшканьні Акрсуду мэўся Зал для судовых пасяджэньняў, які ў наступны час занят Калегіяй Абаронцаў і Юрыдычнай Кансультацыяй, такім чынам пры зьліяньні нацыянальных Судоў — гэты Зал павінен быць прадастаўлен для разгляду спраў — адсюль узнікае неабходнасць вывесьці Калегію Абаронцаў і Юрыдычную Кансультацыю з займаемага імі памешканьня і перавода у іншае… На падставе усяго вышэйвыкладзенага Акрсуд просіць атрэмантыраваць 3 пакоя I — га паверху і 2 пакоя 2-га паверху — аддзеленыя ад астатняга падлягааючага рамонту будынку капітальнай сьцяной і адвясьці для разьмешчэньня Нацыянальных Судоў і Юрыдычнай Кансультацыі — прыдатным разьвязваньні гэтага пытаньня, Акрсуду удасца цалкам выканаць пастанову Прэзыдыуму Акрвыканкаму ад 19.III. 28 — аб’яднаць усі судовыя установы у вадным будынку і нарэшце дасьць магчымасьць безадкладна аслабаніць будынак (Вуліца Карла Лібкнехта, дом №10), займаемы цяпер Нацыянальнымі Судамі і перадаць яго у распараджэньне Гаркамгаса. Старшыня Акрсуду Дубровін” [1, с. 24].
Дом Капцелева М. П. і Бако М. П. Вуліца Першамайская №20. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынак знаходзіўся на тэатральнай плошчы па вуліцы Першамайскай насупраць драмтэатра. Належыў Капцелеву М. П. З левага боку ад будынка быў гатэль “Францыя”. Дом згарэў у час абароны Магілёва ў 1941 годзе. Заставаліся адны сцены. Знесены пасля вайны. Зараз на тым месцы тратуар каля аблфіларомоніі.
Студзень 1919 г. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці грамадзяніна Мікалая Патапавіча Капцелева і Бако Марыі Патапаўны. Каменны двухпавярховы будынак з падвалам плошай 246 квадратных сажняў [3, с. 3]. На першым паверсе знаходзіліся: кватэра занята пад аптэку “Губ. Отдела Народного здравохраненія”. Другую кватэру займаў Сімон Ісакавіч Малькензон. Другі паверх заняты пад канцэлярыю Акружнога аддзелу па запісу актаў грамадзянскага стану.


Будынак Рэальнай вучэльні. Вуліца Камсамольская №28/3. Былая вул. Дваранская.
Будынак былой Рэальнай вучэльні захаваўся да нашага часу і зараз там па адрасе вул. Камсамольская 18 знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны коледж.
Акрамя двухпавярховага будынка былой Рэальнай вучэльні пры установе мелася некалькі гаспадарчых будынкаў. 14 красавіка 1922 года. Дамова паміж Чырвонаармейскім Сельска-Гаспадарчым тэхнікумам і Магілёўскім “УОНО” са згоды МагУкома РКТ паводле якой: “1. Техникуму передаётся в пользование здания б. реального Училища и его надворные постройки и флигеля; 2. техникуму передаётся в пользование всё имущество б. Реального Училища, находящегося во временном пользовании расформировываемого красноармейского У-та 16 Армии». Літаральна праз паўгады будынак перадаецца Усаўпартшколе [8, с. 4].
Вуліца Камсамольская д. №4. Былая вул. Дваранская.
Пры фарным касцёле. Св. Казіміра існавала сядзіба, якая ўключала ў сябе некалькі гаспадарчых будынкаў, сад і студню. У адным доме жыў ксёнз, а ў другой палове памяшкання жыло 16 састарэлых жанчын каталічак, якія былі на ўтрыманні прыхаджан касцёла. Гаспадарчыя будынкі здаваліся ў арэнду грамадзянам і арганізацыям. Сяляне каталікі, якія прыяжджалі на службу ў храм пакідалі сваіх коней у сядзібе, а самі заходзілі ў памяшканне , каб абагрэцца і паесці з дарогі. Студзень 1924 г. А.Е. Флеер просіць здаць яму ў арэнду кватэру ў двухпавярховым будынку па вул. Дваранскай 4 насупраць Мураў’ёўскага сквера побач з “малым костёлом”. Пасля рэвалюцыі касцёлу прыходзілася сваю былую маёмасць таксама арандаваць праз сваіх прадстаўнікоў. І з 1 мая 1923 года па 1 мая 1933 г. маёмасць арандаваў Галынскі Віктар Андрэевіч, які потым таемна з’ехаў у Польшчу. У справе ёсць дакумент, у якім маецца даведка аб сям’і Галынскага: Галынскі В.А. 37 год, яго жонка Галынская Феліцыя 36 год, сын Галынскі Адам 8 год [9, с. 14]. Прыехаў у Магілёў з Бялыніч у лютым 1920 г. Па прафесіі ветэрынарны ўрач. 1 мая 1925 г. старшыня Магілёўскага Рымска-Каталіцкага Савета Пётр Гаўрылавіч Яцына заключыў дамову аб арэндзе касцёльнай маёмасці. Вось, як гэта гучыць у дакуменце: “Договор. 1925 г. Мая 1 дня, мы нижеподписавшиеся с одной стороны Могилевский Окружной Отдел Коммунального Хозяйства ….и с другой стороны группы граждан, именующих себя уполномоченными Костельного Совета в лице Петра Яцыно, Ивана Малуновича и Казимира Норовского, именуемые в дальнейшем арендаторами заключили настоящий договор в следующем: 1) Могилёвский Коммунхоз сдаёт в аренду вышепоименованным лицам. муниципализированное владение, расположенное в гор. Могилёве по Комсомольской ул., №4 (8 Костельное), состоящее из одноэтажного деревянного дома, размером 189.60 кв. метров полезной площади и прилегающих к дому усадьбы и фруктового сада, состоящего из 30 яблонь, 15 груш здоровых и 12 больных деревьев, на десять лет, считая с 1 мая 1925 г. по 1 мая 1935 г. Площ. земли уч. с садом 1154 кв. с..»
П.Г. Яцына — вядомы магілёўскі скульптар і архітэктар яшчэ некалькі разоў сустракаецца ў дакументах . У справу таксама неяк патрапілі матэрыялы, якія тычацца размяшчэння архіву ў Магілёве па вул. Першамайскай №4 і ў былым касцёле Св. Антонія. Вось вытрымка з праекта дамовы на арэнду памяшканняў архівам: “1926 года июня . нижеподписавшиеся с одной стороны….”ОКРХОЗ” и с другой стороны Могилёвский Окружной отдел Центрального Архива в лице Заведывающего Отделом тов. ГОРАНИНА Ивана Ефимовича, именуемого в дальнейшем “АРЕНДАТОР”, заключили настоящий договор в нижеследующем: 1) Могилевский Окркомхоз сдаёт Могилевскому Отделу Центрального Архива в арендное пользование сроком на шесть лет с 1 — го октября 1926 года по 1-го октября 1932 года: 1) помещение в доме №4 в г. Могилёве, по Первомайскому проспекту, состоящее из 22-х комнат, общей площадью в 770.09 кв. метр (169.25 кв.саж.) и 20 складочное помещение в доме №1 в здании бывш. Бернардинского костела, по Набережной реки Днепра общей площадью в 417.47 кв. метр. (91.75 кв.саж).» [9, с. 94].


Палац Г.Каніскага. Вуліца Ленінская 13/15. Былая Вялікая Садовая.
Палац Г.Каніскага, кансісторыі і яшчэ некалькіх будынкаў на тэрыторыі былога Спаскага манастыра часткова захаваліся да нашага часу. 24 студзеня 1920 г. Вызначэнне нерухомай маёмасці былога “архиерейского дома” заключаюцца ў 4-х каменных дамах і іншых пабудовах. На Вялікай Садовай №13 на ўласнай зямлі 3.619 квадратных сажнях з якіх пад садам 375 кв. с. [4, с.
2] . Палац епіскапа. Першы паверх — 14 пакояў, 70 кв.с., 9 галандскіх печаў, 1 кухонная печ, 17 акон, 2 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Другі паверх: 14 пакояў, 82 кв.с., 9 галандскіх печаў, 24 акна, 2 дзвярэй. Вадаправод і ватэрклазет. Мезанін: 5 пакояў, 23 кв.с., 3 печы галандскія. 8 акон, ватэрклазет. Каменны аднапавярховы, а з вуліцы 2-хпавярховы флігель, у якім размяшчалася раней Кансісторыя і сакратар кансісторыі. Памяшканне былога Сакратара занята Упраўленнем каменданта “Чрезвычкома”, а памяшканне былой кансісторыі пустуе. У будынку знаходзіцца: 19 пакояў, плошча 160 кв.с.,
1 печ кухонная, 13 печаў галандскіх, 55 акон, 4 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Каменны 2-хпавярховы дом, у якім “жила братия Архиерейского дома” . Оба паверха заняты 15 аддзельным стралковым батальёнам 16 арміі. Будынак мае: 25 пакояў, 110 кв.с., 1 печ кухонная, 12 галандскіх печаў, 30 акон,
2 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Акрамя апісання саміх памяшканняў
маецца таксама інфармацыя па выкарыстанню будынкаў, размяшчэнню крам, лавак і ўстаноў у 1920-я гады. Напрыклад. У лютым 1924 г. паведамляецца наступнае: ”В Могилёвский Уисполком. Общий отдел Уисполкома
препровождает при сем переписку относительно разборки иконостаса в быв. Семинарской церкви по Б. Садовой ул. №13..”[4, с. 19]. 25 сакавіка 1925 г. Супрацоўнік камунхоза зрабіў абмер памяшкання “по Ленинской 13” . дзе знаходзіцца “Сессия Высшего Суда”, пракуратура, калегія кбаронцаў і натарыяльная кантора. А ў 1926 годзе ў лістападзе ад Акруговага суда будынак перадаецца Акруговаму Зямельнаму Аддзелу.
Будынак Казначэйства і архіва. Вуліца Першамайская. Дамы №2 і №4. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынкі былі на сённяшняй плошчы Славы, дзе зараз кавярня. Пацярпелі ў час апошняй вайны і былі знесены. 14 лютага 1920 г. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці былога Магілёўскага Казначэйства, Казённай Палаты і Губернскага архіва, якое знаходзіцца ў двух каменных дамах на Дняпроўскім праспекце пад №2 і №4 на гарадской зямлі плошчай 640 кв.с. [5, с.
3] . Каменны двухпавярховы будынак казначэйства. Першы паверх, дзе месцілася Губернскае казначэйства: 10 пакояў, плошча 140 кв.с., галандскіх печаў 9, 36 акон. Другі паверх, дзе Казённая палата: 9 пакояў, 140 кв.с., 9 галандскіх печаў, 40 акон. Будынак Губернскага архіва. Першы паверх: 12 пакояў, 85 кв.с., 4 галандскія печы. 32 акна. Другі паверх: 10 пакояў, 72 кв.с., 26 акон. У дадатку паведамляецца наступнае: “.Описанные помещения быв. Казенной палаты и Казначейства пустуют, а помещения быв.губ. архива в данное время заняты Общегуб. Архивом О-тд. Народного образования. Оба здания находятся в прочном виде.” Акрамя таго ёсць дакумент, без даціроўкі, на папярэднюю смету на рамонт двух каменных будынкаў , якія займаюць Магілёўскі Акружны Цэнтральны Архіў[5, с. 11].
Гатэль “Франция”. Вуліца Першамаская д №18. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынак мураваны, двухпавярховы на ўласнай зямлі, “мерою 632 кв.саж.” знаходзіўся на Тэатральнай плошчы на супраць драмтэатра. Знесены ў 1977 годзе. У будынаку быў гатэль “Францыя”. Уласнік — Мікалай Патапавіч Капцелеў. 8 лістапада 1918 г. Пратакол №І: ”…взята на учет гостиница губ. Гор. Могилева, с указанием платы за каждый отдельный номер. ОТЕЛЬ-ДЕ- ФРАНЬ, расположена на Октябрской площади, принадлежащая Коптелеву Н. Потапову. Здание каменное 2-х этажное, крытое железом; размер помещения: длинна 24 ар., ширина 18 ар., высота 10 ар. В верхнем этаже имеется 10 номеров, размером каждый №1, окон 3, ширина 10*8*5,цена 7 рублей в сутки….”[7, с. 2].
Вуліца Першамайская д.№14. Былаы Дняпроўскі праспект. Маёмасць Васкрасенскай царквы.
На тэатральнальнай плошчы да 1950-х гадоў знаходзілася Васкрасенская царква, былы касцёл Св. Ксаверыя. Пры касцёле ў 17 ст. быў пабудаваны будынак езуіцкага калегіўма і гаспадарчыя пабудовы. У справе маюцца дакументы аб выкарыстанні калегіўма (Камерцыйнага гасцініцы)і гаспадарчых збудаванняў . Самы стары дакумент нам паведамляе аб арэндзе часткі зямлі і маёмасці Васкрасенскай царквы мяшчанамі габрэямі з Чавусаў. 24 чэрвеня 1913 г. У дамове паведамляецца наступнае:”Священник Сергий Долгополов и Староста Евфимий Александров Громаков с одной стороны, а с другой мещане Мовша Хаимов и жена его Крейна Лейзерова Рабиновичи, делаем эту надпись в том, что мы, Причт и Староста Воскресенской церкви, на основании указа, даннаго нам из Могилевской Духовной Консистории от 6 сего июня 1913 года за №9566 , срок по сему договору условились продлить еще на шесть лет с увеличением арендной платы на пятьдесят рублей в год и на всех остальных условиях.. ..Гор. Могилёв губ…»[6, с. 6]. 1924 год. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці Васкрасенскай царквы, якая ўключае ў сябе Каменны двухпавярховы дом па Дняпроўскай вуліцы №14. Каменны двухпавярховы дом мае 8 кватэр. 31 ліпеня 1924 г. Растаргаецца дамова аб арэндзе паміж рэлігійным Таварыствам у адносінах “Домовой воскресенской церкві (зімней)” і Акркамхоз паведаміў, што памяшканне д.№14 вул. Першамайскай, дзе знаходзяцца кватэры прыватных асобаў “і служітелей культа” вельмі патрэбнае воінскім часткам , а менавіта гаспадарчай частцы 3-га палка. Тым больш, што у абшчыны Магілёўскай Васкрасенскай царквы маецца вялікі каменны храм [6, с. 39]. 4 ліпеня 1929 г. Будынак здаецца ў арэнду на 15 год Магілёўскай Кустарна- Прамысловаму Кааператыўнаму саюзу.
У дадзеным невялікім даследаванні я паспрабаваў распавесці пра самыя яскравыя старонкі гісторыі некалькіх будынкаў г. Магілёва ў 1920-я гады. Варта адзначыць, што ў справах засталося вельмі шмат цікавых звестак і фактаў. Яшчэ узнікае безліч пытанняў і спрэчных момантаў па дадзеным аб’ектам, якія варта вывучаць і прадстаўляць грамадскасці. Артыкул напісаны на падставе матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Мпагілўскай вобласці.

Дзьячкоў А. У.
Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
(г. Магілёў, Беларусь)

Спіс літаратуры і крыніц:
1. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 6.
2. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 19.
3. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 21.
4. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 36.
5. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 39.
6. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 40.
7. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 46.
8. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 54.
9. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 91.

Оригинал